У рамках цыкла мерапрыемстваў “Маральнае выхаванне” адбылася сустрэча са спецыялістам “Половая неприкосновенность несовершеннолетних. Кто поможет?”, удзельнікамі сталі вучні 7 класа ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”. Мэтай сустрэчы было павышэнне прававой дасведчанасці дзяцей, а таксама фарміраванне адказнага стаўлення да пытанняў асабістай бяспекі. Госцем мерапрыемства стала інспектар па справах непаўналетніх Грыб Арына Вітальеўна, якая расказала пра прававыя аспекты абароны дзяцей, адказнасць за парушэнне іх правоў, а таксама пра тое, як распазнаць і прадухіліць сітуацыі, што нясуць пагрозу палавой недатыкальнасці. Падчас сустрэчы дзецям былі прапанаваны сітуацыі, пытанні, над якімі яны паразважалі і знайшлі правільнае рашэнне, таксама адбыўся прагляд відэа “Личные границы детей”. Была прадстаўлена тэматычная выстава “Мир без жестокости и насилия”, якая асвятліла правы дзяцей, псіхалагічную бяспеку і сямейныя каштоўнасці.





