У рамках міні-праекта літаратурны экспрэс “КнігаНАСТАЛЬЖЫ ў госці да чытача” аддзела маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі 16 снежня бібліятэкар наведала ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Для ўдзельнікаў была арганізавана літаратурная сустрэча з аглядам кнігі беларускай пісьменніцы Галіны Пярун “Прости”. Аўтар вядомая сваімі творамі пра чалавечыя пачуцці і жыццёвыя выпрабаванні. Асаблівую ўвагу прысутныя звярнулі на драматычны лёс дзвюх сястрычак‑блізнят, якіх разлучылі ў радзільным доме. Раман закранае важныя тэмы: сіроцтва, сямейныя каштоўнасці, жаночы лёс. Ён прымушае задумацца над тым, што жыццё не заўсёды справядлівае, але чалавечнасць і здольнасць да спагады робяць нас мацнейшымі. Прашчэнне ў кнізе паказана не як слабасць, а як сапраўдная сіла — хоць і не заўсёды магчымая. Падчас сустрэчы адбыўся прагляд буктрэйлера, падрыхтаванага аддзелам маркетынгу бібліятэкі. Кніга знайшла сваіх чытачоў і пакінула глыбокі след у сэрцах удзельнікаў. Напярэдадні Новага года на памяць аб праекце і цёплых літаратурных сустрэчах удзельнікі атрымалі каляндары на 2026 год з выявамі сумесных фота і цёплымі пажаданнямі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.