27 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” у рамках Тыдня дзіцячай кнігі ладзіўся Дзень перыёдыкі. Адбылася прэзентацыя перыядычных выданняў “Почтовый дилижанс”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі дзіцячымі часопісамі і газетамі, якія можна пачытаць у бібліятэцы, расказала пра гісторыю іх узнікнення і чаму яны называюцца перыёдыкай.Дзеці з задавальненнем пагулялі ў часопісныя гульні: рэбусы, лабірынты, галаваломкі і іншыя.