Дзятлаўская раённая бібліятэка працягвае знаёміць сваіх чытачоў з сацыяльна значнай літаратурай. Фонд бібліятэкі папоўніўся выданнямі праекта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь “Партизанский архив”, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У выданнях:
-“Партизанский быт: История партизанского движения” разглядаюцца асноўныя аспекты партызанскага побыту: умовы жыцця, харчаванне, медыцынскае абслугоўванне і культурна-асветніцкая дзейнасць;
-“Изобразительное творчество партизан: История партизанского движения” прадстаўляе ўнікальныя матэрыялы, якія ўяўляюць сабой выяўленчы летапіс барацьбы з фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
-“Документы по истории партизанского движения в Беларуси: История партизанского движения” аповед пра ўнікальныя дакументы па гісторыі партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія зберагаюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Дакументы наглядна ілюструюць ваенную эпоху, распавядаюць аб самаадданасці і гераізме народных мсціўцаў.
-“Женщины в партизанском движении Беларуси: История партизанского движения” апавядаецца пра ролю жанчын у партызанскім руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чыя смеласць і адвага, дабрыня і клопат адыгралі немалаважную ролю ў справе агульнай перамогі.
Багата ілюстраваныя выданні прызначаны для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай краіны.
Запрашаем пазнаёміцца з выданнямі ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.