21 сакавіка ў рамках бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для малеч ладзілася тэатралізаванае прадстаўленне “Приключения Айболита и его друзей”. Падчас спектакля Айбаліт лячыў лясных жыхароў, а дзеці дапамагалі навучыць і растлумачыць ім, як расці здаровымі і вясёлымі: рабіць зарадку, мыцца з мылам і мыць усё, што ўжываем у ежу, чысціць зубы і не дапускаць памылак пры доглядзе за зубамі, прытрымлівацца распарадку дня і інш. Дзеці з задавальненнем рабілі зарадку, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.