Што год 7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Менавіта з гэтай нагоды 3 красавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў медыцынскі калейдаскоп “Простые правила здоровья”. Удзельнікамі, якога сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. На мерапрыемства была запрошана Белуга Марына Леанідаўна інструктар – валеолаг УАЗ “Дзятлаўскай ЦРБ”. Падчас гутаркі Марына Леанідаўна завастрыла ўвагу на вядзенні здаровага ладу жыцця, што кожны чалавек – сам творца свайго здароўя, расказала пра тое, як правільна аказваць першую дапамогу пры сардэчным прыступе, раздала прысутным памятку “Инсульт: причины, признаки, профилактика и первая помощь”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі прымалі актыўны ўдзел у конкурсах “Гонка мячей”, “Беговая дорожка”, “Керлинг”, успомнілі прыказкі аб здаровым ладзе жыцця, адгадалі загадкі, адказалі на пытанні віктарыны. Была аформлена кніжная выстава “Будьте здоровы”. Завяршылі мерапрыемства пажаданнем адзін аднаму моцнага здароўя.