Падчас выезду па маршруце № 7 бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для жыхароў вёсак Азяраны, Бернатаўшчына, Кажухоўцы, Нарбутавічы, Ведравічы ладзіўся часопісны прэс – экспрэс “Разговор про возраст ? Со мной бесполезно !”. Увазе наведвальнікаў бібліятэкар прапанавала часопісы, дзе змяшчаюцца звесткі практычна на любую тэму. Гэта падказкі на ўсе выпадкі жыцця, мноства хітрасцяў і карысных дробязяў, якія палягчаюць паўсядзённыя клопаты, парады па здароўі, падказкі гаспадару і рукадзельніцам, кансультацыі медыкаў, юрыстаў, псіхолагаў, цікавыя жыццёвыя гісторыі.