У рамках бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна-значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці “Сваё — значыць лепшае”, бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” арганізавала для навучэнцаў ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа” інфармацыйную выставу-агляд “Суквецце родных кніг”. Прысутныя пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў, з серыямі кніг “Кнігі нашага дзяцінства”, “Беларускія пісьменнікі дзецям”, “Наш дом — Беларусь”,“Бібліятэка пачатковай школы”.