У рамках Дня праваслаўнай кнігі 12 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” ладзілася духоўная сустрэча  “Святыня беларускай зямлі – цудатворная Ікона Жыровіцкай Божай Маці”. На сустрэчу быў запрошаны настаяцель царквы Ражаства Прэсвятой Багародзіцы пратаіерэй Валерый Мануйла і ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Сустрэча пачалася з малітвы, якую прачытаў бацюшка. Затым удзельнікі мерапрыемства паглядзелі фільм “Галоўная святыня Беларусі – цудатворная ікона Жыровіцкай Божай Маці”. Бацюшка расказаў пра цуды, якія стварала цудадзейная ікона і адказаў на пытанні прысутных.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Жыровіцкі благавест”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.