Дзень праваслаўнай кнігі ладзіўся ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр  экалагічнай культуры”. У рамках Дня, для навучэнцаў ДУА “Гезгалаўская сярэдняя  школа”, прайшла гадзіна духоўнасці “Святы Уладзімір”, прымеркаваная да 150-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Хрышчановіча (Гезгальскага). Першы храм у гонар свяшчэнна мучаніка Уладзіміра, якога ў Лідскай епархіі называюць Гезгальскім па месцы яго нараджэння, быў адкрыты пры ВК-26 у 2006 годзе пры ўдзеле святара Расціслава Салаўёва (цяпер — благачынны Лідскай акругі) і добраўпарадкаваны працай асуджаных. Асаблівым госцем мерапрыемства стаў настаяцель храма Свяціцеля Мікалая вёскі Нагародавічы айцец Мікалай. У ходзе размовы ён акцэнтаваў увагу  на неабходнасць  чытання духоўных кніг, бо яны вучаць дабру міласэрнасці, распавёў прысутным пра Біблію, пра таямніцы паходжання свету, нагадаў пра важнасць духоўнай літаратуры ў фарміраванні асобы. Мерапрыемства завяршылася, пакінуўшы пасля сябе цяпло і святло духоўнага яднання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.