22 мая ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава” была падрыхтавана займальная гульнёвая праграма “Семейные забавы”. Бібліятэкар расказала пра значэнне сям’і ў жыцці кожнага чалавека, бо менавіта ў сям’і вучацца адказнасці, павазе і любові. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі, прыказкі пра сям’ю, спаборнічалі ў конкурсах. Мерапрыемства дазволіла раскрыць творчыя здольнасці і веды дзяцей.