26 верасня для вучняў 2 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” прайшла прафілактычная акцыя “Семья без насилия”. Бібліятэкар расказала дзецям аб відах жорсткасці і гвалту, куды варта звяртацца ў выпадку цяжкіх жыццёвых сітуацый. Рабяты абмяркоўвалі розныя абставіны з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы, пры зносінах з аднагодкамі. Праглядзелі відэаролік “Ёжык”, мультфільм “О доброте”. У выніку ўсе сышліся ў меркаванні, што людзі павінны паважліва ставіцца адзін да аднаго, любіць свет вакол сябе, перасцерагаць іншых ад гвалту і жорсткасці. Напрыканцы бібліятэкар раздала памяткі “Як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.