22 кастрычніка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшло цікавае казачнае падарожжа “Сеньор Помидор, принц Вишенка и Чиполлино”. У гэты дзень гарэзны Чыпаліна запрасіў маленькіх гасцей у сваю казку – не проста паслухаць, а пражыць яе разам з ім і яго сябрамі. Дзеці з ахвотай адгадвалі хітрыя загадкі, якія хаваліся, як цыбуліны ў зямлі: пра сіньёра Памідора, кума Гарбуза і, вядома, пра самага адважнага хлапчука-Цыбулінку. Кожны ўдзельнік узяў у рукі аловак і ажывіў персанажаў казкі. Маленькія ўдзельнікі атрымалі мора ўсмешак і цвёрдае веданне: сяброўства і справядлівасць – мацней любой злосці!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.