Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.  У кожным куточкузямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жывебеларуская мова. Жыве па-рознаму: у што дзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

Для вучняў ДУА “Казлоўшчынская СШ” у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў конкурс эрудытаў “Слова роднае – вечнасці след”. Знаўцы беларускай мовы спаборнічалі ў розных конкурсных заданнях: “Назаві адным словам”, “Назаві па-беларуску”, “Колькі лічэбнікаў”, “Прыказкі і прымаўкі”, складалі фразеалагізмы і прыказкі, актыўна прымалі ўдзел у арфаграфічных хвілінках.

Напрыканцы  мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю, і размаўлялі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.