Да Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка – клуб” прайшла бібліягадзіна “Спадчына беларускіх асветнікаў”. Асветнік – гэта чалавек, які пашырае веды, нясе іх людзям. Прысутныя зазірнулі ў мінулыя гады і пазнаёміліся з слаўнымі імёнамі знакамітых сыноў і дачок беларускай зямлі — Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі. Імёны гэтых людзей уняслі вялікі ўклад у культуру Беларусі, перажылі стагоддзі і з’яўляюцца сусветна вядомымі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.