29 ліпеня, ў рамках праекта “Дятлово — здоровый город”, для калектыву ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшла акцыя “Спешите быть здоровым”. На мерапрыемстве прысутнічалі інструктар-валеолаг Дзятлаўскай райЦГЭ Наталля Юрэня, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк і медыцынскі работнік УЗ “Дзятлаўская ЦРБ” Сідарава Лізавета Пятроўна. Наталля Іванаўна паведаміла, што дадзены праект накіраваны на штогадовае праходжанне дыспансерызацыі, адмову ад шкодных звычак, выпрацоўку прывычкі да рэгулярнай фізічнай актыўнасці для падтрымання здароўя. Галіна Эдвардаўна паказала спосабы аказання першай дапамогі. Падчас мерапрыемства можна было вымяраць артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю па яго кантролі ад Лізаветы Пятроўны. Напрыканцы мерапрыемства Наталля Іванаўна Юрэня перадала намесніку дырэктара ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” Вянско Ганне Вячаславаўне сімвал праекта з пажаданнямі прымаць актыўны удзел у ім.