У філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання прайшоў бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок–практыкум пад назвай Сто вопросов в голове, а ответы в словаре. Мерапрыемства было прысвечана таму, як захоўваецца інфармацыя ў бібліятэцы і якім чынам можна хутка знайсці патрэбныя звесткі па запатрабаванай тэме або кнігу, якую парэкамендаваў сябар ці бібліятэкар. Асноўная ўвага ўдзельнікаў была звернута на даведачна-бібліяграфічны апарат, які з’яўляецца першым памочнікам у пошуку патрэбнага выдання. Асобна адзначалася роля слоўнікаў і даведнікаў, што дапамагаюць атрымаць адказы на шматлікія пытанні. Для дзяцей былі падрыхтаваны практычныя заданні, якія ўмацавалі іх веды і навыкі карыстання бібліяграфічнымі крыніцамі. Такія сустрэчы не толькі пашыраюць кругагляд, але і вучаць арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, развіваюць цікавасць да кнігі і бібліятэкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.