5 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася фальклорная завалінка “Сустракаем Купалле”. З 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з самых любімых і вясёлых народных святаў – свята Купалле. Столькі традыцый, абрадаў, паданняў, колькі нясе з сабою Купалле, не сустрэнешні ў адным з іншых беларускіх святаў. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з народнымі абрадамі і традыцыямі Купалля, паўдзельнічалі ў “Купальскай віктарыне”, праглядзелі фільм “Купалле”.