30 студзеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла літаратурная гасцёўня “Сцежкамі Шамякінскай душы” да 105-годдзя з дня нараджэння І.Шамякіна. У сустрэчы прынялі ўдзел вучні 11 класа Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А.А.Шаўчук.
Творчы шлях пісьменніка – гэта люстэрка цэлай эпохі: ад трагічных ваенных гадоў праз час да распаду СССР. Наша мерапрыемства было прысвечана глыбокаму погляду на спадчыну класіка. Мы разам з старшакласнікамі прааналізавалі:

  • галоўныя тэмы яго творчасці: вайна, маральны выбар, лёс чалавека на пераломе гісторыі;
  • знакавыя творы: раманы “Сэрца на ладоні”, “Трывожнае шчасце”, “Вазьму твой боль”;
  • ролю і месца Шамякіна ў грамадскім жыцці нашай краіны.

Сустрэча атрымалася жывой і цікавай і дапамагла паглядзець на вядомага аўтара па-новаму.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.