З надыходам вясновых канікул адкрываецца Тыдзень дзіцячай кнігі – мерапрыемства, якое аб’ядноўвае як дзяцей, так і дарослых – усіх, хто любіць чытаць. Менавіта з гэтай нагоды 25 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. У першы дзень Тыдня прайшло свята кнігі “С книгой мир добрей и ярче”. Удзельнікамі якога сталі наведвальнікі выхаваўча–аздараўленчага лагера “Эрудит”, які працуе на базе ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. Сустрэча пачалася з віншавання чытачоў са святам і з аповеду вядучай пра гісторыю ўзнікнення свята – Тыдня дзіцячай кнігі, тым самым пагрузіўшы ўсіх прысутных у атмасферу чараўніцтва і прыгод. Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках кніг, разам з героямі казак: Каралевай кнігай, Бабай –Ягой, Айбалітам. Актыўна прымалі ўдзел у розных гульнях і конкурсах, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, з азартам адгадвалі загадкі і ўспаміналі любімых персанажаў з прачытанных кніг. Бібліёграфам быў праведзены бібліятэчны ўрок “Весь мир в одной книге”. Дзеці даведаліся, што ў кожнай кнізе існуюць свае сакрэты, пазнаёміліся з элементамі кнігі: вокладкай, тытульным лістом, анатацыяй, прадмовай і зместам. Даведаліся, што можна расказаць пра кнігу зірнуўшы на яе тытульны ліст. Адкрылі для сябе такія новыя тэрміны, як “Прадмова” і “Пасляслоўе”, навучыліся карыстацца анатацыяй і зместам. Таксама у рамках святакожны жадаючы змог прыняць удзел у ВООК – сэлфі “Мой портрет с любимой книгой”. Юныя чытачы фатаграфаваліся з любімай кнігай. Цікава і займальна расказвалі пра свае любімыя кнігі. Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі стала не толькі цікавым, але і пазнавальным. Свята завяршылася вясёлымі запальнымі танцамі з літаратурнымі героямі, дружнай фотасесіяй.