У філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” для рабят быў арганізаваны мульт-літаратурны кактэйль “С книжной полки на экран”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з цікавай кніжнай выставай кніг і часопісаў для летняга чытання. Дзеці с задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны аб героях з кніг і мультфільмаў, гулялі ў розныя гульні, адгадвалі рэбусы, затым пазнаёміліся з кнігамі па якіх былі зняты ўсім любімыя мультфільмы такіх дзіцячых пісьменнікаў як: К. Чукоўскі, С. Маршак, А. Пушкін, П. Бажоў, И. Тургенеў, С. Аксакаў і інш.