15 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові ва ўтульнай атмасферы Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў урок дабрыні “С этими именами связана жизнь”, удзельнікамі якога сталі навучэнцы 2 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар папрасіла дзяцей паважаць сваіх мам, клапаціцца пра іх, бо мама – самы дарагі чалавек на зямлі. Дзеці дзяліліся гісторыямі аб сваіх мамах, чыталі добрыя вершы, з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе “Дрэва добрых спраў”. Падчас урока прайшоў майстар-клас “Поздравим маму и папу вместе”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім энтузіязмам і любоўю стваралі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі. Гатовыя паштоўкі атрымаліся яркімі і непаўторнымі – бо кожная з іх была зроблена з любоўю. Урок завяршыўся цёплымі словамі падзякі і абяцаннямі рабіць добрыя справы кожны дзень. У чытальнай зале аформлена кніжная выстава “Святло мацярынскай любові”, на якой прадстаўлены мастацкія творы, якія раскрываюць вобраз Маці, вершы паэтаў пра маму, душэўныя цытаты і віншаванні.