Да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла патрыятычная гадзіна “Только пепел не знает покоя …”. Гаворка вялася аб зверскіх знішчэннях фашыстамі беларускіх вёсак. Хатынь – сімвал болю ад бязлітаснай расправы над мірнымі людзьмі. Балюча ўсведамляць, колькі новых жыццяў так і не з’явіліся на свет, колькі лёсаў абарвалася з – за крывавай жорсткасці. І сёння наш абавязак беражна захоўваць памяць аб тых страшных падзеях і не даць бядзе зноў разыграцца на нашай зямлі. Да мерапрыемства была аформлена выстава – рэквіем “Хатынь: говорящая тишина”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.