З нагоды 95-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшло літаратурнае мерапрыемства — агляд літаратуры “Уладзімір Караткевіч. Што? Дзе? Калі?”. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем і цікавасцю пазнаёміліся з творчым шляхам Караткевіча — пісьменніка, паэта, публіцыста, перакладчыка, драматурга і сцэнарыста. Падчас мерапрыемства былі зачытаны ўрыўкі з яго твораў, якія дапамаглі адчуць глыбіню і непаўторнасць мастацкага слова аўтара.
Мэтай сустрэчы стала набліжэнне творчасці Уладзіміра Караткевіча да чытачоў, выхаванне гонару і павагі да нацыянальнай культуры, любові да Беларусі і свайго народа.
Такія мерапрыемствы садзейнічаюць захаванню памяці пра вялікіх творцаў і натхняюць моладзь на чытанне і адкрыццё новых старонак беларускай літаратуры.



