13 жніўня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар-сустрэча з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, прысвечаны самаму пазітыўнаму пачуццю – усмешцы. Удзельнікі сабраліся, каб разам акунуцца ў свет кніжнага гумару, ад класічных твораў да сучасных дасціпных гісторый. Мерапрыемства пачалося з інтэрактыўнай віктарыны, дзе ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды літаратурных жартаў і крылатых слоў, а затым плаўны пераход да “смехатэрапіі”, напоўнены добрымі анекдотамі і магчымасцю падзяліцца ўласнымі пацешнымі гісторыямі. Завяршылася мерапрыемства аглядам “Кніжнай паліцы пазітыву”, дзе кожны мог знайсці сабе кнігу для ўзняцця настрою.