17 красавіка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла казачная віктарына “У свеце казак”. Бібліятэкар прапанавала юным чытачам здзейсніць падарожжа па старонках любімых кніг. Для дзяцей была праведзена гульня-віктарына з некалькіх тураў. Рабята актыўна адгадвалі казкі і казачных персанажаў удзельнічаючы ў конкурсах: «Разминка», «Кому принадлежат слова», «Отвечай, не зевай!», «Узнай героя по описанию» і прадэманстравалі выдатныя веды казак айчынных і замежных пісьменнікаў. У заключэнне дзеці распавялі пра свае любімыя казкі і казачных герояў.