Напярэдадні  сумнай даты — Дня памяці ахвяр Хатыні, 21 сакавіка бібліятэкар філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” сумесна з класным кіраўніком 7 “Б” класа Жых Алёнай Юр’еўнай УА “Новаяльнянская СШ імя А.А. Шаўчук”правялі час мужнасці “Хатынь:трагедыя беларускага народа”.Рабяты даведаліся аб тых жудасных падзеях, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб спаленых фашыстамі вёсках, асабліва пра вёску Хатынь. Закранулі тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Дзятлаўскага раёна, пазнаёміліся з выданнямі па дадзенай тэме.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.