Для вучняў мясцовай школы ў бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Хатынь. Трагедыя. Памяць”. Дзеці праглядзелі відэафільм і здзейснілі віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Бібліятэкар расказала, што разам з вёскай Хатынь былі спалены і разбураны з мірнымі жыхарамі і іншыя вёскі Беларусі, у тым ліку і населеныя пункты Дзятлаўскага раёна. У выкананні школьнікаў адбылося чытанне вершаў, прысвечаных Хатыні. У ходзе мерапрыемства, прысвечанага 82 гадавіне трагедыі Хатыні, прагучалі словы аб захаванні памяці і адказнасці беларусаў за мірную будучыню краіны. На выставе “Хатынь: трагедыя і памяць” прадэманстраваны дакументальныя і мастацкія кнігі.