30 кастрычніка ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”адбыўся паказ лялечнага спектакля “Хорошо, когда мама рядом”для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Гэта займальная гісторыя пра коціка і пеўніка, якія вырашылі ўцячы ад сваіх мам, каб жыць самастойна ў лес. Але, хутка зразумелі, што без мамы — холадна, страшна і сумна. На іх шляху сустрэліся іншыя звяры, якія таксама згубіліся і шукалі сваіх матуль. Спектакль быў насычаны прыгодамі і важнымі жыццёвымі ўрокамі. Дзеці з захапленнем сачылі за падзеямі, спачувалі героям, радаваліся іх сустрэчы і разам з імі зрабілі галоўную выснову, што без матуль немагчыма: матуля — гэта любоў, клопат і надзейнасць. Маленькія гледачы падаравалі апладысменты героям спектакля і паабяцалі заўсёды слухацца сваіх мам.Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям праз гульню і казку вучыцца дабрыні, узаемапавазе і любові да сваіх блізкіх.А напрыканцы, традыцыйна: фота з любымі героямі і прагляд цудоўных дзіцячых кніжак.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.