Чароўнае падарожжа куфэрка  “Ларец книгоЧЕЯ” працягваецца. 21 мая ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” супрацоўнікі  аддзела маркетынгу наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для маленькіх гледачоў ладзіўся лялечны спектакль “Царевна Несмеяна” па матывах рускай народнай казкі. Дзеці назіралі за тым, як госці казачнага каралеўства вельмі стараліся развесяліць і рассмяшыць капрызную прынцэсу, але ж сапраўднае цуда здарылася толькі тады, калі самі малечы расказалі Несмеяне аб тым, як ім весела жывецца ў дзіцячым садку і патанцавалі пад вясёлую песню “Наш весёлый детский сад”. Пасля спектакля дзеці пазнаёміліся з маляўнічымі кніжкамі і зрабілі фота з лялечнымі героямі.

 

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.