Да 555- годдзя з часу з’яўлення Маці Божай і 505 год з дня заснавання Свята–Успенскага Жыровіцкага  мужчынскага манастыра  філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб”  арганізавала сустрэчу са свяшчэннаслужыцелем “Цэнтр беларускага праваслаўя – Свята – Успенскі Жыровіцкі манастыр” на базе мясцовай школы.На мерапрыемстве размова ішла пра нашу святыню Свята–Успенскі Жыровіцкі манастыр, пра яго гісторыю. Пратаіерэй Накрышскай царквы Мікалай Пінчук цікава і даступна паведаў гісторыю манастыра. Увазе рабят быў прапанаваны відэаролік “Жировичи – Свято- Успенский монастырь”. У гэты дзень можна было пазнаёміцца з кніжнай выставай “Духоўная спадчына нацыі”. Праваслаўныя кнігі – гэта кнігі, якія вучаць міласэрнасці, спагадзе, любові.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.