Творчасці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна была прысвечана літаратурная гадзіна “Чараўнік паэтычнай стыхіі”, якая ладзілася ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” 4 сакавіка. Аб жыццёвым  шляху паэта дзеці даведаліся, паглядзеўшы прэзентацыю “Рыгор Барадулін. Біяграфія ў фотаздымках”. А з творчасцю пазнаёміліся, слухаючы цудоўныя вершы паэта: “Качар”, “Хурма”, Што валок матылёк”, “Мядзвежая паслуга”. А колькі было смеху, калі адгадвалі цікавыя беларускія загадкі, якія напісаў Рыгор Барадулін.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.