Філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” прыняла ўдзел у бібліякросе па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці “Сваё – значыць лепшае”. Падчас наведвання філіяла “Данілавіцкі Дом культуры” бібліятэкар пазнаёміла прысутных з інфарматыўнай выставай-аглядам “Чытаем беларускае”. Пра дзяржаўную палітыку, прапаганду традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа бібліятэкарам былі прапанаваны наступныя выданні: “Сімвалы беларускай вечнасці”, “Беларусь зямля пад белымі крыламі”, “Дзятлава і Дзятлаўскі край”, “Время выбрало”, “Ад Русі і Літвы да Беларусі”, “Дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь”, “Беларусь адзіная”. Таксама была прапанавана мастацкая літаратура беларускіх пісьменнікаў. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар раздала закладкі з цытатамі беларускіх аўтараў і запрашэннем наведаць бібліятэку.


