21 лістапада ў рамках бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі ДУА “Дзіцячы сад №2” з інфарматыўнай выставай – аглядам “Чытаем разам”. Да ўвагі прысутных былі прадстаўлены творы сацыяльна значнай літаратуры, якія адлюстроўваюць жыццё чалавека ў грамадстве, праблемы справядлівасці, роўнасці і маральнага выбару. На стэндзе былі прадстаўлены класічная і сучасная літаратура беларускіх аўтараў. Арганізацыя выставы была накіравана на тое, каб умацаваць ролю кнігі, як важнага сродку выхавання, адукацыі і культурнага развіцця грамадства, на пашырэнне кругагляду праз літаратуру.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.