Да Дня сталых людзей у філіяле “Войневіцкая СБ-к” прайшоў час карысных парад “Як здароўе зберагчы”. На сустрэчу з людзьмі, якія ўжо выйшлі на заслужаны адпачынак, была заклікана фельчар Войневіцкага ФАПа Рукан Іна Анатольеўна, якая расказала ўдзельнікам мерапрыемства, якіх правіл трэба прытрымлівацца, каб захаваць здароўе надоўга і заставацца поўнымі сіл і энэргіі. Іна Анатольеўна памерала прысутным даўленне, дала парады, а таксама адказала на пытанні, якія хвалююць людзей сталага ўзросту. “Вам шчырыя словы падзякі” пад такой назвай прайшоў візіт-віншаванне да Дня сталых людзей. Бібліятэкар павіншавала сталых людзей кветкамі і добрымі пажаданнямі шчасця і здароўя.