13 ліпеня падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26” бібліятэкары правялі паэтычны час па творчасці паэтэсы Ганны Ахматавай “Я научилась просто, мудро жить”. Ганна Андрэеўна была адным з найбуйнейшых рускіх паэтаў ХХ стагоддзя, пісьменнікам, літаратуразнаўцам, літаратурным крытыкам, перакладчыкам.Удзельнікі даведаліся пра яе творчы і жыццёвы шлях, трагічны, няпросты лёс, яе выдатныя паэтычныя шэдэўры. Мерапрыемства суправаджалася слайдамі з фотаздымкамі і відэа з музычнымі творамі на вершы Ганны Андрэеўны. Яе паэзія не пакінула абыякавым ні аднаго з прысутных.