19 жніўня ў час выезду бібліятэкі — бібліобуса па маршруце №9 для жыхароў вёсак Клішавічы, Ахонава, Боцкавічы, Навасёлкі, аграгарадка Таркачы ладзілася выстава – калекцыя карысных парад “Я на пенсии сижу — время зря не провожу”. Чытачам былі парэкамендаваны артыкулы з часопісаў і газет па тэмах: чытачы дзеляцца вопытам, рыхтуем ад душы, нянудныя ідэі для дома, хатняму майстру, на ўсе выпадкі жыцця. У падарунак ад бібліятэкі кожны наведвальнік атрымаў часопіс “Простая кухня для всей семьи. Более 50 рецептов”.