16 лістапада ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” — куфэрак карысных парад “100 парад для здароўя”. Прысутныя пагаварылі пра тое, што здароўе залежыць ад самога чалавека, ад таго, як ён пра яго клапоціцца, ад ладу жыцця, і каб быць здаровым, неабходна сачыць за рэжымам і гігіенай харчавання, ужываць вітаміны, займацца фізічнай культурай. Таксама падтрымліваць здароўе дапамагаюць лекавыя травы. А замацаваць свае веды і набыць новыя  пра тое, як усе павінны клапаціцца пра сваё здароўе  дапамагла віктарына. Сустрэча адбылася цеплай і ўтульнай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.