7 красавіка ў дзень Сусветнага дня здароўя адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Праменьчык», што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Для іх ладзіўся вечар карысных парад «100 саветаў — на здароўе». Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «Мой выбар — здароўе». Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай хвалі з карысцю для здароўя. Кожны ўдзельнік па меры сваіх магчымасцей стараўся прыняць удзел у рухомых конкурсах. У гульнёвай, жартоўнай форме паспрабавалі высветліць, што значыць рацыянальнае харчаванне і аддзяліць карысныя прадукты ад некарысных. Разам прыйшлі да высновы, што здаровы лад жыцця — гэта рацыянальнае харчаванне + актыўны лад жыцця + адказ ад шкодных звычак + правільны расклад дня. На прыканцы мерапрыемства прайшоў агляд экспанаванай літаратуры.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.