У гонар юбілейнай даты ў мясцовай “захавальніцы” кніг прайшло святочнае мерапрыемства, якое сабрала шмат гасцей. Мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале бібліятэкі, упрыгожанай шарамі, жывымі кветкамі, арганізавана фотазона.У святочны дзень дырэктар ўстановы Вольга Васільеўна Бойка ўручыла сваім супрацоўнікам памятныя “медалі”. На мерапрыемстве добрымі словамі ўспомнілі былых дырэктараў раённай бібліятэкі Галіну Каско і СвятлануКасцюк, таксама ветэранаў працы Ганну Юркевіч, Адэлаіду Лябецкую, Тамару Ламака, Таццяну Барысавец, Ларысу Шыцько, Алену Вайтушка, Людмілу Бурэц, Ніну Маліка, Ядвігу Хохлач, Алену Шавель, Ірыну Цярэшка і Таццяну Паўлоўскую. Госці паглядзелі тэатралізаваныя сцэнкі, гумарыстычны ролік аб працоўных буднях бібліятэкараў, відэапрэзентацыю з фотаздымкамі ўстановы і калектыву ў розныя гады існавання. Змузычнымі віншаваннямі для прысутных выступіл івядомыя артысты Дзятлаўшчыны Ірына Бакшук, Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык і Ала Чарняўская. Сустрэча была напоўнена цёплымі словамі і шчырымі пажаданнямі, святочную атмасферу мерапрыемству надавалі танцы, тэматычная фотазона, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца на памяць. Таксама госці парадавалі працоўны калектыў прыемнымі падарункамі.