У мэтах фарміравання аб’ектыўнага стаўлення да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. У Казлоўшчынскай ГПБЦ пачала дзейнічаць тэматычная выстава “2022 год гістарычнай памяці”. На выставе прапанавана літаратура ад старажытнасці да цяперашняга часу. На паліцы “Старонкі гісторыі” адлюстроўваецца матэрыял па гісторыі старажытнасці: ад першых насельнікаў Беларусі да часу, калі Баларусь уваходзіла ў састаў Вялікага Княства Літоўскага, ад Айчыннай вайны 1812 года да Першай Сусветнай вайны. На паліцы “У памяці народнай” –  інфармацыя па гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На паліцы “Гісторыка-культурная спадчына” прадастаўлены матэрыял па археалогіі, гісторыі культуры і мастацтва,  пра беларускіх асветнікаў. Частка выставы прысвечана гісторыі Гродзеншчыны і Дзятлаўшчыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.