У фае філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” пачала дзейнічаць тэматычная кніжная выстава — экспазіцыя, прысвечаная Году беларускай жанчыны. Экспазіцыя раскрывае шматгранны вобраз жанчыны Беларусі, яе ролю ў гісторыі, культуры, спорце і грамадскім жыцці.На паліцах прадстаўлена літаратура пра легендарных жанчын:
- Рагнеду, дачку полацкага князя Рагвалода
- Еўфрасінню Полацкую – вялікую асветніцу і заступніцу беларускай зямлі
- Сафію і Анастасію Слуцкіх
- Элаізу Пашкевіч
- Францішку Уршулю Радзівіл.
Асобны раздзел прысвечаны жанчынам, якія праявілі мужнасць і гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны: Вера Харужая, Алена Мазанік, Зінаіда Тусналобава-Марчанка, Галіна Дакутовіч.
Чытачы могуць пазнаёміцца з поспехамі беларускіх спартсменак:
- Вольгі Корбут – легенды сусветнай гімнастыкі
- Вікторыі Азаранка – вядомай тэнісісткі
- Дар’і Домрачавай – алімпійскай чэмпіёнкі па біятлоне
- Алены Бяловай – майстры фехтавання
- Марыны Васілеўскай – першай жанчыны — касманаўта з Беларусі.
На адной з паліц размешчаны матэрыялы пра мясцовых паэтак, якія сваімі творамі ўзбагачаюць культурнае жыццё рэгіёна.
Выстава фарміруе нацыянальны вобраз жанчыны-працаўніцы, паказвае яе значны ўклад у захаванне і развіццё грамадства, а таксама стварае святочны настрой для ўсіх наведвальнікаў.
