У фае філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” пачала дзейнічаць тэматычная кніжная выстава — экспазіцыя, прысвечаная Году беларускай жанчыны. Экспазіцыя раскрывае шматгранны вобраз жанчыны Беларусі, яе ролю ў гісторыі, культуры, спорце і грамадскім жыцці.На паліцах прадстаўлена літаратура пра легендарных жанчын:

  • Рагнеду, дачку полацкага князя Рагвалода
  • Еўфрасінню Полацкую – вялікую асветніцу і заступніцу беларускай зямлі
  • Сафію і Анастасію Слуцкіх
  • Элаізу Пашкевіч
  • Францішку Уршулю Радзівіл.

Асобны раздзел прысвечаны жанчынам, якія праявілі мужнасць і гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны: Вера Харужая, Алена Мазанік, Зінаіда Тусналобава-Марчанка, Галіна Дакутовіч.

Чытачы могуць пазнаёміцца з поспехамі беларускіх спартсменак:

  • Вольгі Корбут – легенды сусветнай гімнастыкі
  • Вікторыі Азаранка – вядомай тэнісісткі
  • Дар’і Домрачавай – алімпійскай чэмпіёнкі па біятлоне
  • Алены Бяловай – майстры фехтавання
  • Марыны Васілеўскай – першай жанчыны — касманаўта з Беларусі.

На адной з паліц размешчаны матэрыялы пра мясцовых паэтак, якія сваімі творамі ўзбагачаюць культурнае жыццё рэгіёна.
Выстава фарміруе нацыянальны вобраз жанчыны-працаўніцы, паказвае яе значны ўклад у захаванне і развіццё грамадства, а таксама стварае святочны настрой для ўсіх наведвальнікаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.