У межах праекта “Библиотека вне стены” 23 чэрвеня работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка —цэнтр зносін і інфармацыі” ладзілі бібліятэчную пляцоўку “Парк книжного периода”. Наведвальнікам пляцоўкі прапанавана выстава-знаёмства “Модный книжный приговор”, на якой дэманстраваліся модныя кніжныя навінкі, і акцыя-кніжнае канфеці “Книги о тебе и для тебя”. Акцыя была накіраванаядля дзяцей з мэтай прыцягнення да чытання, наведвання бібліятэкі. У выніку запісаліся новыя чытачы ў бібліятэку.