Вялікая ўвага бібліятэкамі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” надаецца прапагандзе здаровага ладу жыцця. Супрацоўнікі бібліятэк прыкладаюць усе свае намаганні, каб навучыць дзяцей, падлеткаў  клапаціцца аб сваім здароўі, з карысцю праводзіць свой вольны час, весці здаровы лад жыцця.  Цыкл мерапрыемстваў быў праведзены бібліятэкамі да Сусветнага дня здароўя 7 сакавіка. Горкаўская ІСБ-к арганізавала агляд літаратуры “Сакрэты здароўя і даўгалецця”. Раготнаўская СБ-к для дзяцей правяла гадзіну карысных парад “Падарожжа ў краіну здароўя”. Вензавецкая СБ прапанавала сваім наведвальнікам урок здароўя “Добрыя парады для вашага здароўя”. “Па здароўе да раслін“ пад такой назвай у Жукоўшчынская СБЦ была арганізавана гадзіна карысных парад.


By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.