Да 80-годдзя з Дня вызвалення Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 9 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “80 год пад мірным небам”. Бібліятэкар расказала прысутным аб гісторыі вызвалення Дзятлаўскага раёна, пра партызанскія брыгады, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна, што трагедыя вайны апаліла лёсы людзей. Пра стойкасць, незабыўнаю мужнасць людзей, якія змаглі не толькі перажыць, выжыць, але і перамагчы ў самай страшнай вайне з гісторыі чалавецтва.
Напрыканцы мерапрыемства дзецям была прапанавана ан-лайн віктарына “Ты выстоял, мой край родной”.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.