Краязнаўчы праект

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.
Хацько Іван Фёдаравіч
(1914 - ?)
Былы франтавік пасля вайны жыў і працаваў на Дзятлаўшчыне. Вестка аб вераломным нападзе гітлераўцаў на нашу краіну Івана Фёдаравіча застала ва Львове, дзе ў той час ён займаўся на курсах камандзіраў. І адразу са сваімі аднакурснікамі ён ўступіў у бой, дапамагаючы пагранічнікам стрымліваць шалёны націск фашыстаў. Але пасля упартых баёў давялося адступіть перад пераважаючымі сіламі праціўніка.
Восенню 1941 года са спецгрупай палітычнага вучылішча, якая ўваходзіла ў склад 23-й арміі, Іван Фёдаравіч ваяваў ў раёне Тулы. У якасці палітрука танкавай роты ў складзе 3-га асобнага танкавага батальёна 10-ай стралковай дывізіі ўдзельнічаў у ваенных аперацыях у раёне Запаляр'я. За праяўленную мужнасць і гераізм атрымаў першую сваю ўзнагароду - медаль "За вызваленне савецкага Запаляр'я".
У 1943 годзе Іван Фёдаравіч быў залічаны ў склад аднаго з палкоў 5 - ай гвардзейскай танкавай арміі. З гэтым ваенным злучэннем ён і прайшоў да канца вайны.
Танкавая рота пад камандаваннем Івана Фёдаравіча за перыяд баявых дзеянняў на Курскай дузе падбіла 18 танкаў, падавіла 4 зенітныя ўстаноўкі, знішчыла шмат іншай тэхнікі і жывой сілы фашыстаў. За асабісты гераізм камандзір Іван Фёдаравіч быў ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Іван Фёдаравіч ваяваў у Правабярэжнай Украіне, удзельнічаў у разгроме фашыстаў пад Мінскам, у вызваленні Баранавічаў, Слоніма, Брэста. Доўгачаканы дзень Перамогі сустрэў на Эльбе, быў камандзірам танкавага батальёна. Быў ўзнагароджаны яшчэ адным ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалью "За ўзяцце Кёнігсберга".
Пасля вайны Іван Фёдаравіч працаваў старшынёй праўлення Дзятлаўскага сельпо, старшынёй праўлення калгаса 1 - га Мая (в. Жукоўшчына), старшынёй выканкама Дзятлаўскага сельскага савета. На пенсіі актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім жыцці раёна.

Дакументы і асабістыя рэчы Івана Фёдаравіча прадстаўлены ў экспазіцыі Дзятлаўскага музея.