Хрышчановіч Вера Ігнацьеўна
(01.09.1939)
Нарадзілася і вырасла ў в.Гезгалы. Больш 30 гадоў працавала кіна механікам у Жукоўшчынскім сельсавеце, затым загадчыцай Нагародавіцкага сельскага клуба. Вершы пачала пісаць у 35-гадовам узросце. Менавіта тады жанчына адкрыла для сябе цудоўны свет паэзіі. Тэматыка яе творчасці разнастайна. Гэта вершы пра паўсядзённае жыццё і побыт, вершы прысвечаные родным, блізкім і сябрам. У творчасці Веры Ігнацьеўны прысутнічае і ваенная тэматыка, знаходзіць адлюстраванне тэма духоўнасці. Шмат вершаў паэтэса прысвяціла сваім бацькам і роднаму дому.
Вершы друкаваліся на старонках дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", лідскай раённай газеты "Уперад", "Гродзенскай праўды". У 1988 годзе жыццю і творчасці дзятлаўскай паэткі абласным тэлеканалам была прысвечана тэлеперадача.
Вера Хрышчановіч прымала актыўныў дзел у грамадскам жыцці. Яна з'яўлялася дэпутатам Жукоўшчынскага сельскага савета, старшынёй сельскага камітэта в.Гезгалы. І ўсё ж, якой бы занятай яна не была, заўсёды знаходіла час для свайго любімага захаплення - паэзіі.
Літаратура:
Бибикова, А. Рифмы судьбы / Алла Бибикова ; фото авт. // Гродзенская праўда. - 2017. - 15 лістапада. - С. 32. - О жизни и творчестве Веры Игнатьевны Хрищанович, 79-летней поэтессе из аг. Гезгалы Дятл. р-на.
Грэцкая, М. "Праз жыццё на крылах таленту" : пад такой назвай у Гезгалаўскім доме культуры Дзятлаўскага раёна прайшоў юбілейны творчы вечар мясцовай паэткі Веры Хрышчановіч / М.Грэцкая // Перамога (Дзятлаўскi раён). - 2014. - № 71. - 13 верасня. - C. 12.
Грэцкая , М. Творчы вечар Веры Хрышчановіч / М.Гэцкая // Перамога (Дзятлаўскі раён). - 2015. - № 100. - 16 снежня. - С. 5.
Сербiн, С. Зборнікі вершаў Веры Хрышчановіч ; С.Сербін // Перамога (Дзятлаўскi раён). - 2012. - №83. - 24 кастрычніка. - C.5
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.