Краязнаўчы праект
Барбара Радзівіл (Завіша)
(3.12.1690 - 15.02.1770)
Грамадская і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага. Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў герба "Лебедзь", дачка Крыштафа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.
Выйшла замуж 4 снежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў.
У часы бескаралеўя ў 1733 стала адным з ініцыятараў стварэння канфедэрацыі Новагародскага ваяводства, скіраванай супраць кандыдата на прастол Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расійскім імператарскім двары.
Сачыла за абраннем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Новагародскім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідскім сойміках.
У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.


Мацук А. Радзівіл Барбара // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. - Т. 3: Дадатак. А - Я. - С. 384. - 696 с.

На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.