Краязнаўчы праект




Дварчанін Ігнат
(08.06.1895-08.12.1937)

    Лёс Ігната Дварчаніна, як і лёс многіх выдатных людзей Беларусі, наканаваў яму прайсці праз многія скрыжаванні палітычнай барацьбы. Прырода багата надарыла гэтага чалавека талентамі. І.С. Дварчанін - яркая  постаць у нашай гісторыі. Педагог і літаратуразнавец, паэт, перакладчык, публіцыст, выдавец, вучоны-гуманіст, нарэшце, рэвалюцыянер і вядомы грамадскі дзеяч. Такое суквецце талентаў, сканцэнтраваных у адной асобе, было заўсёды ўласціва часу гістарычных рухаў, калі абуджаны народны дух прагна шукаў выйсця.

ТАМАРА КАРОТКАЯ
   О, Беларусь, о, край мой мілы,
Старонка родная мая!
Тут расказаць не маю сілы,
Што адчуваю ў сэрцы я.
Цябе  я бачу ў бляску сонца,
У срэбных пацерках расы,
Што красяць усё ў табе бясконца
І луг, і поле, і лясы.
                                                                                              ІГНАТ ДВАРЧАНІН
    Дварчанін Ігнат Сямёнавіч ў в. Погіры Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці  у сялянскай сям'і. У 1909-1912 гг. вучыўся ў "настаўніцкай школе" ў Дзятлаве. Быў настаўнікам пачатковай школы (1912-1915) у в. Хмяльніца Слонімскага раёна. У 1915-1917 гг. служыў у войску, скончыў школу прапаршчыкаў (1915). Удзельнік з'езду беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску (сакавік 1917). У пачатку 1918г. працаваў у газеце "Вольная Беларусь" (Мінск).  У Маскве, у Белнацкаме - сакратаром культурна - асветнага аддзела. Удзельнік маскоўскай нарады настаўнікаў школ Беларусі (ліпень 1918). Неўзабаве выехаў на радзіму. У Дзятлаўскім павеце вёў культурна-асветніцкую работу. Адкрыў беларускую пачатковую школу ў в. Пецюкі (Дзятлаўскі р-н). У Дзятлаве стварыў Беларускі тэатральны гурток, за што быў арыштаваны польскімі ўладамі і адпраўлены ў спецлагер у Беластоку (1919г.), адкуль змог вырвацца.
Літаратура:
    Бандарэнка М. Ігнат Дварчанін / М. Бандарэнка // Полымя. - 2000. - №6. - С.116 - 129.
    Варна Б. Яго лёс, як падручнік / Б. Варна // На Зямлі Дзятлаўскай: Прысв. 500 - годдзю Дзятлава. - Гродна, 1998. -  С.114 - 116.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.